«Хмяльноў» – добрае піва па добрай цане

піва хмяльноў

 
 

 

Пра "Хмяльноў"

Піва мае смак. Піва мае імя. Піва мае градус ХМЯЛЬНОВага настрою!
Пакіньце гульні з рэцэптурамі – ёсць толькі правераная стагоддзямі классіка: вада, солад, дрожджы, хмель.
"Хмяльноў" – гэта добрае піва па добрай цане. Піва, якое павінна было з’явіцца! Гэта піва, якое цэняць мужчыны. "Хмяльноў" не называюць "папулярным", пра яго кажуць: "Свой!". У чарадзе рэй вядзе важак, у войску – камбат, а на рынку піва – "Хмяльноў". Кропка!
І няхай сабе ў энцыклапедыях пішуць, што хмель – род кветкавых раслін. Нам для справы патрэбаныя только шышкі!

 

піва хмяльноў піва хмяльноў Вкус Команда «Хмельнов» подобрала наиболее популярные сорта в свою линейку, чтобы каждый любитель пива нашёл напиток на свой вкус піва хмяльноў Свежесть Свежесть пива – залог яркости вкуса! Мы делаем всё, для того, чтобы любители «Хмельнова» всегда наслаждались только свежим напитком

Хмель і піва

Якасць піва вызначае сыравіна. Вада на Беларусі цудоўная, солад зварыць няцяжка, а піўныя дрожджы даўно не дэфіцыт. Таму якасць піва вызначае хмель! Для піва «Хмяльноў» адбіраецца толькі самы лепшы хмель, нарыхтаваны па правілах.
● Па-першае, з хмелем трэба пачынаць працу адразу пасля збору шышак – іх трэба высушыць, ды не абы-як. Перасушаныя або недасушаныя шышкі – што тое перасмажае ці недасмажанае мяса: нібыта ежа, а смаку ніякага! Пачатак сушкі – не больш за 30 градусаў, а там жару дадаем паволі, пакрысе.
● Па-другое, трэба своечасова спыніць працэс. Сцябло піўнога хмелю не павінна страціць пругкасці. Калі яно ломкае – гэта ўжо не той хмель!
● Па трэцяе, не абысціся без лёгкай д’яблінкі – гатовы хмель трэба абкурыць парамі серы. Гэта адзіны спосаб захаваць яго да таго моманту, пакуль галоўны кампанент піва не трапіць у броварскую кадку.
Толькі добры хмель можа стварыць добры ХМЯЛЬНОЎскі настрой!

хмяльноў светлае

Піва Хмяльноў Светлае

Раніца – гэта святло. І няхай сабе вочы разліпаюцца з цяжкасцю, прадметы размытымі зданнямі блукаюць па пакоі – рэцэпт існага прасвятлення свядомасці адзіны… Ну, мужыкі зразумеюць, а іншым і не трэба!

хмяльноў бачкавое

Піва Хмяльноў Бачкавое

Грошы на бочку? Умеў браць – умей аддаваць! Ёсць правілы, якія не парушаюць. І не абмяркоўваюць. Гэта мужчынскія правілы. Няважна, хто ты ў душы: пірат або каўбой, падарожнік ці ваяр. Галоўнае – ты мужчына, які гуляе па мужчынскіх правілах.

хмяльноў барнае

Піва Хмяльноў Барнае

Хто сказаў "пабнае"? Не трэба блытаць паняцці! Наш піўны бар – гэта асаблівая атмасфера, дзе чалавек чалавеку – сябар, а не пабочная жывая істота. Дзе апошняга падлешчыка з табой падзеляць, каб і ты адчуў, што пасля рыбкі смак у піва ярчэйшы!

хмяльноў моцнае

Піва Хмяльноў Моцнае

Як сяброўскае плячо на пляцы ў парадным разліку – без яго трымаць шэраг немагчыма. Як поціск далоні старога таварыша, якога тысячу гадоў не бачыў і з якім трэба пасядзець. Як мужчынскі абавязак, які несці цяжка, але скінуць немагчыма! Трэба толькі ўмець расслабляцца так, як належыць…

хмяльноў жыгулёўскае

Піва Хмяльноў Жыгулёўскае

Як бацькоўскі “жыгуль” – і сядзіш скукожаны, і цягне ледзь-ледзь, а нібы тая другая скура – усё на сваіх месцах. Там, дзе мае быць. І смак такі, як у тым першым глытку, зробленым уціхую з пацанамі…

хмяльноў белае

Піва Хмяльноў Белае

Жанчыны яго называюць "мутнае". І гэта, сапраўды, самае мутнае вызначэнне, якім можна акрэсліць такі вытанчаны і высакародны напой! Так, неадфільтраванае – раскудлачанае, разбрыканае і нават непрылізанае, але смак чысты, яскравы, прыродны, як у ледзяной вады з крыніцы.

хмельнов белое

Піва Хмяльноў Цёмнае

Адваротны бок Месяца, медалі, характару ... Тое, што ўтоена. Што хочацца даведацца, убачыць. Тое, што прыцягвае і вабіць. Адваротны бок нашай натуры раскрываецца, калі хочацца кінуць усё - і адчуць, паспрабаваць нешта новае, нязведанае. Змяніць працу? Скокнуць з парашутам? Прыгубіць цёмнага піва? Чаму б і не!

Мужчынскія гісторыі

Ёсць праўда жыцця. Мужчынскія гісторыі – не пра тое, хто што купіў і колькі гэта каштавала. Не пра брэнды і дробную лухту. Мужчынскія гісторыі
– пра жыццё. Пра яго светлыя і цёмныя бакі, с неадфільтраванымі пачуццямі, а часам і з моцным слаўцом. Мужчынскія гісторыі
– пра вернасць і сяброўства, пра шчырую ўдзячнасць тым, хто з табою побач.
Яны – пра мужчын, на якіх трымаецца гэты свет. Пра вас!
Шчыра ваш, "Хмяльноў".


ПРАЗМЕРНАЕ СПАЖЫВАННЕ ПІВА
МОЖА НАНЕСЦІ ШКОДУ ВАШАМУ ЗДАРОЎЮ